У Пінску эпідэмія крадзяжоў ровараў



З пачатку года пінскія праваахоўнікі зафіксавалі каля 300 крадзяжоў. Лічба характэрная для рэгіёну, але адметнасцю стала павялічэнне крадзяжоў ровараў. Так 34 пінчукі засталіся без двухколавай маёмасці.

Праваахоўнікі раяць па магчымасці пакідаць ровар пад камерамі відэа-назірання і абавязкова блакаваць яго ў некалькіх месцах. Прэс-сакратар Пінскага ГАУСа Юрый Куцэвіч адзначае, што рабаўнікі карыстаюцца неасцярожнасцю людзей:

– Адмысловымі кусачкамі перакусваюць дрот, замок і з’язджаюць на гэтым ровары. Выявіць злачынцаў вельмі цяжка, бо ў асноўным людзі свае ровары не ставяць на ўлік, не захоўваюць дакументы, часам нават не ведаюць марку свайго ровара. Заклікаем уладальнікаў ровараў не пакідаць іх у пад’ездах, не пакідаць каля прадпрыемстваў, а ў тым ліку каля крамаў, тым больш без замкоў.

Знайсці скрадзены ровар амаль немагчыма, бо такі тавар, няхай і без дакументаў, хутка знаходзіць новага гаспадара.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота vialejka.info