У Пінску ідзе рэканструкцыя мемарыяльнага комплекса вызваліцелям горада



Пяць мільярдаў беларускіх рублёў выдаткаваў Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт на рэканструкцыю мемарыяльнага комплекса вызваліцелям горада ад нацыстаў. Ён знаходзіцца ў пінскім парку культуры і адпачынку. Рэканструкцыя ўжо пачалася і яе плануюць завершыць да 70-годдзя перамогі ў Другой Сусветнай вайне.

Галоўны інжынер, які кантралюе выкананне будаўнічых прац, Рыгор Касько адзначыў, што шмат будзе залежыць ад надвор’я:

– Да зімы, думаю, мы ўсе падпорныя сценкі зробім. Паглядзім, можа быць зіма будзе цёплай, дык мы пачнем і верхняе пакрыццё рабіць. У прынцыпе, застанецца ўсё тое ж, толькі больш прыгожа, больш сучасна. Дэмантаж ужо пачалі існуючай сцяны. Плюс уладкаванне фундаменту і падпорнай сцяны, якая будзе новая.

Па завяршэнні рэканструкцыі павінен з’явіцца двухузроўневы комплекс лесвічных сходаў, а таксама будзе мадэрнізавана сістэма газіфікацыі пад “Вечны агонь”. Абнаўленні закрануць увесь мемарыяльны комлекс ды ягоную тэрыторыю.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя