У Пінску інваліды і пенсіянеры асвойваюць кам’ютар
Пінскі Тэрытарыяльны центр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізоўвае для пенсіянераў ды людзей з абмежаванымі магчымасцямі камп’ютарныя курсы. Паслуга мае попыт.
Калі для людзей сталага веку гэта магчымасць не адставаць ад развіцця тэхналогій, то для інвалідаў шанец знайсці працу, адзначыла старшыня Пінскай арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў Алена Макарчук:
– Навучылі дзесяць асобаў інвалідаў-вазочнікаў сумесна з індустрыяльна-педагагічным коледжам і выдалі ім пасведчанні дзяржаўнага ўзору. Праходзяць працоўную адаптацыю ў якасці справавода і сакратара. На іншыя прадпрыемствы ім проста нерэальна ўладкавацца.
Некаторыя прадпрыемствы адмыслова шукаюць людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія добра валадаюць камп’ютарам, каб прапанаваць ім працу адміністратара альбо дызайнера сайта.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя