У Пінску каля 300 грамадзян звярнуліся па дапамогу да праваабаронцаў



У Пінску каля 300 грамадзян, якія пацярпелі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, звярнуліся па дапамогу да праваабаронцаў. Спіс ахвяраў папаўняецца па меры таго, як пінскі суд карае прыхільнікаў перамен.

 

Гаворыць грамадская актывіста, праваабаронца Вераніка Іванова:

– Калі гаварыць аб усіх пацярпелых, то гэта каля 300 чалавек. Структурыраваць на тых, хто быў пад катаваннем, і на тых, хто пацярпеў за сваё перакананне, на сённяшні дзень складана. У нас каля 50 чалавек звярнуліся ў сувязі з гвалтам, ад якога яны пацярпелі, гэта тыя, хто звяртаўся. Ну і каля 250 – гэта тыя, хто пацярпеў за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Суразмоўца дадае, што акрамя скаргаў у беларускія інстанцыі, частка пінчукоў паведаміла пра факты гвалту і рэпрэсій у міжнародныя арганізацыі па абароне правоў чалавека.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tut.by