Пінскія карыстальнікі інтэрнэту ладзяць акцыю “Цуд Калядаў!”



“Цуд Калядаў!” – пад такім дэвізам праз сацыяльныя сеткі пінскія маладзёны збіраюць ахвяраванні для дзяцей-сіротаў. Каляды набліжаюцца, і ўжо па традыцыі актыўныя карыстальнікі сацыяльных сетак хочуць прынесці ў святочныя дні добры настрой дзеткам. Пасля таго, як збіраецца неабходная колькасць падарункаў, маладзёны выязджаюць у мясцовы дом-інтэрнат, адзначыў адзін з удзельнікаў акцыі:

– У прызначы дзень едзем у інтэрнат, каб дапамагчы дзецям перад Калядамі і падарыць ім падарункі. Ёсць людзі, якія хочуць дапамагаць, ёсць, якія не хочуць. У асноўным дапамагае моладзь. Таму што мала людзей зацікаўленых у тым, каб пакінуць канапу і ахвяравяць сваімі грашыма і часам дзіцяці, якога абсалютна не ведае.

Ініцыятары акцыі маюць яшчэ адную мэту – з дапамогай інтэрнэту рабіць рэальныя справы для рэальнага жыцця.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя