У Пінску на 26 красавіка прызначаны суд па справе праваабаронцы Алеся Рамановіча
У Пінску на 26 красавіка прызначаны суд па справе праваабаронцы Алеся Рамановіча. Яго спрабуюць пакараць за тое, што нібыта ён 3 красавіка зладзіў адзіночны пікет. Галоўная зачэпка міліцыянтаў – знаходзячыся ў людным месцы меў на куртцы нагрудны значок “Пагоня”.

Праваабаронца гаворыць, што прычына вельмі фармальная:
– Калі пачытаць уважліва сам закон аб масавых мерапрыемствах, то атрымлваецца, што любы значак, які б ты не начапіў, ты гэтым штосьці выказваеш, і ўжо можна тэарэтычна чалавека прыцягнуць да азказнасці. Паглядзім, як адрэагуе суддзя. Рыхтуюся да суда. 200 базавых, ці адміністрацыйн арышт, ці прымусовыя працы.
Праваабаронца затрымалі 3 красавіка, падчас традыцыйнай нядзельнай прагулкі з паплечнікамі па гістарычным цэнтры Пінска. Міліцыянты мэтанакіравана ішлі да Алеся Рамановіча, што сведчыць пра загад затрымаць канкрэтную асобу.
Беларускае Радыё Рацыя
