У Пінску на гары Міндоўга будуюць праваслаўны храм



Праваслаўныя вернікі Пінска чакаюць, калі змогуць маліцца на гары Міндоўга. Гэтае месца, дзе зліваецца Прыпяць і Піна, лічыцца святым у палескай сталіцы. Тут стаяў старэйшы ў Вялікім кністве Літоўскім Ляшчынскі Свята-Успенскі манастыр.

Цяпер на гэтым месцы будуюць храм Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы кажа айцец Георгій:

– Чакае нас яшчэ вялікі аб’ём працы: вонкавае аздабленне храма і таксама ўнутраных памяшканняў. Тое што мы бачым, гэта толькі частка адоленага вялікага шляху. Словы падзякі хочацца выказаць калектыву нашага генеральнага падрадчыка БУ-100 будаўнічага трэста №2, кіраўніцтву і працаўнікам Пінскага суднарамонтнага завода.

Узвышша пры зліцці Піны і Прыпяці называюць гарой Міндоўга з-за таго, што ў манастыры знайшоў прытулак Войшалк, сын Міндоўга, які пасля забойства бацькі шукаў у Пінску падтрымку.

[Not a valid template]

Chram

Chram2

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя