У Пінску па-новаму абараняюць жывёлаў
У Пінску гарадскія камунальнікі і абаронцы жывёлаў выйшлі на новы ўзровень супрацоўніцтва. Цяпер бадзяжных жывёлаў, якія трапілі ў часовы прытулак жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў выніку адлову, не ўсыпляюць.
Патранаж над такімі чацвераногімі дазваляюць браць неабыякавым пінчукам, – адзначае старшыня аб’яднання «Абарона жывёлаў» Алена Рамановіч:
– Зараз крыху іншая сістэма – жывёлы, якія трапляюць у адлоў, праз 10 дзён трапляюць пад фінансавае куратарства ўстановы па абароне жывёлаў «Адданасць сябру». І далей – аплата стэрылізацыі, лячэння ад глістоў, блох і кляшчоў – усё гэта аплочваецца ўстановай за кошт дабрачынных ахвяраванняў.
Па словах Алены Рамановіч, абаронцы жывёлаў рэгулярна манітораць працу камунальнікаў па адлове. Шматлікіх жывёлаў пасля ветэрынарнага абследавання і стэрылізацыі забіраюць гараджане.
Беларускае Радыё Рацыя