У Пінску пачала працу “Школа адмовы ад тытуню”



У Пінску стварылі “Школу адмовы ад тытуню”, якая дзейнічае на базе паліклінікі, з яе наведвальнікамі займаюцца кваліфікаваныя медыкі. Галоўнае – дапамагчы грамадзянам пераадолець цяжкасці, якія паўстаюць пасля адмовы ад палення.

Былы лекар пінскай паліклінікі Святлана Коваль кажа, што з тытунем звязана шмат легенд, але ёсць дакладныя хваробы, якія наўпрос звязаныя з курэннем:

– Курэнне спрыяе развіццю атэрасклерозу – адназначна. Гэта даказана. Не кажучы ўжо, што ў тытунёвым дыме вялікая колькасць, больш 400 складнікаў, якія адмоўна ўплываюць на здароўе. Тое, што курэнне спрыяе развіццю атэрасклерозу – гэта неаспрэчна. То бок – пашкоджанне сасудаў сэрца, галаўнога мозгу і ніжніх канечнасцяў.

У “Школу адмовы ад тытуню” прымаюць усіх жыхароў Пінска, якія вырашылі пакінуць кепскую звычку. Для гэтага неабходна звярнуцца ў рэгістратуру паліклінікі і запісацца на прыём.

Беларускае Радыё Рацыя