У Пінску пачаўся судовы канвеер



У Пінску пачаўся судовы канвеер – масава караюць удзельнікаў і лідараў акцый пратэстаў.

Сёння, 28 жніўня, каля дзесяці пінчукоў атрымалі па 10 базавых. Упаўнаважаныя прадстаўнікі пінскіх прыхільнікаў перамен – Анатоль Ваткевіч і Юрый Бахцераў пакараныя 15 суткамі арышту. Усіх іх звінавацілі ў актыўным удзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Анатоль Ваткевіч паспеў пракаментаваць прысуд:

– Адбываецца ціск. Спрабуюць нас загнаць, як яны лічаць, у „законнае рэчышча”. І запужаць іншых людзей, хто падзяляе нашы думкі, але пакуль не выходзіць. Мы нічога не парушалі, мы дзейнічаем у межах нашых канстытуцыйных правоў.

Сёння ж адбыўся суд над Веранікай Івановай, якую таксама 16-га жніўня на шматтысячным мітынгу абралі народным прадстаўніком. Ёй далі 20 базавых велічынь штрафу. 

Беларускае Радыё Рацыя