У Пінску пачынаецца ціск на народных спікераў



Тыдзень таму на шматтысячным мітынгу пінчукі абралі 7 упаўнаважаных, якім даручылі прадстаўляць інтарэсы пратэстоўцаў у межах акрэсленых патрабаванняў да ўлады.

Спікер Вераніка Іванова паведаміла пінчукам, прысутным на акцыі салідарнасці, што ўпаўнаважаных спрабавалі выклікаць у гарадскі выканкам:

– Сябраў каардынацыйнага савета, тых, хто прадстаўляе вашыя інтарэсы, па адным паспрабавалі выклікаць у выканкам. Мы параіліся і вырашылі, што мы не школьнікі, а ён – не дырэктар. Народ запрасіў іх на плошчу. Вось на плошчы мы з імі і будзем размаўляць. Я прадстаўляю не свае інтарэсы, а як мінімум горада Пінска.

Пасля адмовы сустракацца па адным з чыноўнікамі, Вераніку Іванову і Анатоля Ваткевіча выклікалі ў Пінскую міжраённую пракуратуру, дзе паведамілі пра недапушчальнасць правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.

Беларускае Радыё Рацыя