У Пінску падатак на сабак будзе вагацца да 105 тыс. руб. у месяц



Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў ухваліў увядзенне пададтка на ўтрыманне сабак. Цяпер штомесяц да 27-га чысла ўладальнік чацвераногага сябра павінен разам з камунальнымі паслугамі аплаціць падатак. Сума залежыць ад памеру жывёлы і вагаецца да 105 тысяч рублёў.

Чалец праўлення пінскай гарадской арганізацыі “Абарона жывёл” Алена Рамонівіч усё ж спадзяецца, што падатак не стане прычынай для адмаўлення ўтрымання жывёл:

– Калі чалавек заводзіць сабаку, то ён ведае, што будзе на яе выдатковаць грошы. Тым больш і раней людзі павінны былі зарэгістраваць жывёлу, плаціць за яе. Таму, заўжды будуць тыя, на каго гэта паўплывае, на каго гэта не паўплывае. На большасці людзей гэта ніяк не адаб’ецца. Проста, магчыма, менш будуць браць жывёл для ўтрымання. Хаця, бяруць пераважна пародзістых сабак, а яны каштуюць вялікія грошы.

Раней таксама існаваў аналагічны грашовы ўнёсак, але яго амаль аніхто не выплачваў, бо ініцыятыва належыла камунальнікам, якія і павінны былі рэгістраваць жывёл. Цяпер грамадзянін будзе мець справы з падатковай.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя