У Пінску паляпшаюць дарожную інфраструктуру
У Пінску вырашаюць агульнагарадскую праблему, якой звыш 30-ці гадоў.
У горадзе над Пінай працягваюцца маштабныя працы па расшырэнні адной з цэнтральных вуліц у раёне чыгуначнага пераезду, з-за чаго да верасня зменены гарадскі рух.
Улады запэўніваюць, што часовыя перашкоды не зацягнуцца за вызначаны тэрмін. Акрамя гарадскога транспарту, па вуліцы Першамайскай, рухаецца транзітны ў напрамку Украіны – і калі закрываецца пераезд, то імгненна з’яўляецца вялікі корак. Сёлета ўпраўленне архітэктуры агучыла магчымасць стварэння вакол Пінска аб’язной дарогі.
Частка гэтага праекта рэалізавана яшчэ ў 1970-я гады, нагадвае краязнаўца Эдвард Злобін:
– Існуючая цяпер вуліца Дастаеўскага, якая павінна была ісці ў раёне парта, які таксама быў у тыя гады сфармаваны і будаваўся, вось гэтая аб’яздная дарога ўвесь транзітны транспарт пускала праз гэты аб’езд не заходзячы ў горад. Казалася, што праект існаваў, і часткова ён быў ажыццёўлены прабіўкай таго накірунку, які цяпер называецца вуліца Дастаеўскага. У канцы 70-х гадоў трохі перайгралі і гэты мост, які павінен быў існаваць на захадзе горада ў раёне парта, ён быў пастаўлены ў самім горадзе.
Стварэнне вакол Пінска аб’язной дарогі – справа на перспектыву, таму пакуль будзе зроблена расшырэнне вуліцы. Такім чынам у Пінску спадзяюцца зменшыць заторы на чыгуначным пераездзе.
Беларускае Радыё Рацыя