У Пінску памёр журналіст Васіль Мацкевіч. Падазраюць COVID19
Мінулай ноччу ў рэанімацыі Пінскай раённай бальніцы памёр журналіст сайта «Медиа-Полесье», сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Васіль Мацкевіч.
Пра гэта БАЖ паведамілі родныя журналіста.
Сын журналіста, які кантактаваў з бацькам 3 дні таму, змешчаны ў інфекцыйную бальніцу.
Таксама рэдактару выдання Святлане Гарда патэлефанавалі з Пінскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і пацікавіліся арганізацыяй працы медыя ў апошні час. І хоць журналісты працавалі аддалена, сказалі, што ўсё роўна будуць праводзіць дэзінфекцыю пінскага офіса, — паведамляе „Медиа-Полесье”.