У Пінску парушаюць выбарчае заканадаўства
У Пінску на гарадскім выбарчым участку №58, што знаходзіцца ў сярэдняй школе №18, незалежны назіральнік выявіў чарговы факт парушэння выбарчага заканадаўства. Камісія атрымала пісьмовую скаргу.
Назіральнік Дзмітрый Сяргіевіч патлумачыў у чым сэнс непаразумення:
— Узнікла спрэчка з міліцыяй адносна таго, што супрацоўнікі міліцыі пасля закрыцця ўчастка застаецца у кабінеце са скрынямі для галасавання. Ён не павінен там знаходзіцца. Ён можа быць у суседнім кабінеце ці недзе побач, але не ў самім пакоі.
На скаргу сябры камісіі адрэагавалі імгненна, склікаўшы адмысловае паседжанне, па выніках якога ўсё засталося без змен. Міліцыянт дэманструе добрае выкананне сваіх абавязкаў, але назіральнік не мае ўпэўненасці ў тым, што робіцца на выбарчым участку ўначы.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск