У Пінску пасля пратэстаў звярнулася па дапамогу каля 200 чалавек
У Пінску каля 200 чалавек, якія з вечара 9-га па 12-е жніўня былі затрыманыя сілавікамі, звярнуліся па дапамогу, якую аказвае адная з лідараў пінскіх пратэстоўцаў Вераніка Іванова.
У гэтай справе ёй дапамагаюць валанцёры. Паводле яе слоў, ёсць дзве галоўныя праблемы з якімі сутыкнуліся людзі:
– Асноўныя праблемы дзве. Каля 30-ці чалавек – гэта тыя, якія падвяргаліся катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню пасля затрыманняў. І вельмі шмат людзей, якія знаходзячыся па сваіх справах у месцах, дзе не праводзіліся мітынгі, былі прыцягнутыя па арт. 23.34 за ўдзел.
Пінчукі, якія прайшлі праз паслявыбарчыя затрыманні і катаванні сілавікоў, намагаюцца не толькі рэабілітаваць сваё імя, але і прыцягнуць да адказнасці тых, хто здзяйсняў злачынствы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: media-polesye.by