У Пінску паўстала ініцыятыва па адраджэнні касцёла Св. Станіслава
Адраджэнне святыні – гэта справа рэлігійных устаноў. Так вынікае з адказа Берасцейскага аблвыканкама на петыцыю па аднаўленні касцёла святога Станіслава на цэнтральнай плошчы Пінска.
Абласныя ўлады адзначаюць, што ініцыятыва павінна належыць Пінскай каталіцкай епархіі, якая не праяўляе зацікаўленасці.
Гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што чыноўнікі далі такі адказ, якім было само пытанне. А сэнс у тым, што ініцыятары прапанавалі адрадзіць святыню дзеля размяшчэння ў ёй духоўнай каталіцкай семінарыі:
– З майго боку, адказ, які я атрымаў, у нейкім сэнсе і слушны, бо само пытанне было пастаўлена досыць дзіўна. Як можна аднаўляць касцёл для размяшчэнне ў ім семінарыі? Якое пытанне – такі і адказ.
Касцёл святога Станіслава ў Пінску з’яўляўся самай вялікай святыняй езуітаў на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Храм знішчылі бальшавікі ў 1953 годзе.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя