У Пінску пераконваюць, што стэрылізацыя хатніх жывёл – неабходнасць
Інфармацыйна-асветніцкая кампанія не зменьшае тэмпы і для яе прасоўваня выкарыстоўваецца не толькі гарадскія сродкі масавай інфармацыі, а сеціва ды ўлёткі.
Сябра праўлення Пінскага добрахвотнага аб’яднання “Абарона жывёл” Алена Рамановіч адзначае, што гаражане сталі больш станоўча ставіцца да стэрылізацыі:
– Цяпер назіраецца станоўчаю тэндэнцыя, людзі пачынаюць разумець, што гэта такое і робяць стэрэлізацыю самі. А што робіць наша Таварыства? Мы абяцаем дапамогу ў стэрэлізацыі жывёлаў, якіх бяруць у нас – усіх кацянят і шчанюкоў уладкаваных мы ў будучым абавязуемся дапамагчы стэрэлізаваць – заплаціць 50 працэнтаў.
Чалавечы фактар з’яўляецца галоўнай прычынай росту папуляцыі бяздомных жывёлаў. Стварэнне адмысловых прытулкаў таксама не выправіць сітуацыі, адзначаюць валанцёры.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя