У Пінску працягваецца ціск на праваабаронцу Вераніку Іванову



У Пінску працягваецца ціск на праваабаронцу Вераніку Іванову праз яе непаўнагадовых дзяцей. Органы апекі спрабуюць надаць сям’і праваабаронцы статус “сацыяльна небяспечнага становішча”. З гэтай нагоды ўжо двойчы прыходзіла адмысловая камісія са школы. Цяпер чакаецца візіт прадстаўнікоў гарадскога Аддзела адукацыі і пасяджэнне Каардынацыйнага савета па пытаннях сям’і.

Вераніка Іванова адзначае, што школьныя камісіі не выявілі небяспечнага становішча:

– Наша пракуратура сумняваецца ў дабрабыце маіх дзяцей, зноў накіраваныя  да мяне камісіі. Па рэзультатах агляду жылля складзены акт. Усё ўбачанае іх задаволіла, яны  небяспечных прыкмет не бачаць.  Але  так ці інакш усё адно гэтыя  матэрыялы будуць перададзеныя на разгляд каардынацыйнай радзе. Каардынацыйная рада ўжо будзе прымаць  рашэнне, ці ёсць падставы для пастаноўкі нас  на ўлік як сям’і, якая знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным стане.

Да таго моманту, пакуль Вераніка Іванова не займалася актыўнай грамадскай дзейнасцю, увагі да яе сям’і і непаўнагадовых дзяцей не было. Але ад верасня сітуацыя змянілася.   

Беларускае Радыё Рацыя