У Пінску працягваецца ціск на сацыял-дэмакратаў



З гарадской паліклінікі №1 кіраўніцтва настойліва прапанавала звольніцца медсястры Святлане Шостак. Усё з-за таго, што яе дачка, Таццяна, сябра сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, выступіла ў якасці кантактнай асобы ў заяўцы на правядзенне Дня Волі ў Пінску.

Сітуацыю пракаментавала старшыня пінскіх сацыял-дэмакратаў Вераніка Іванова:

– Шостак Таццяна з’яўляецца асобай, якая не прыцягвалася па артыкуле 23.34. Яна праявіла ініцыятыву быць асобай, адказнай за правядзенне мерапрыемства. Спыталі адносіны маці – Святланы Шостак – да сваёй дачкі. Яна сказала, што падтрымлівае сваю дачку і што яна ёй не здрадзіць. І ёй было прапанавана звольніцца. Магчыма, хтосьці зрабіў бы па-іншаму, але чалавек не знайшоў у сабе сілы ўступаць з імі ў канфлікт. І па патрабаванні свайго кіраўніцтва Святлана напісала заяву аб звальненні па згодзе бакоў. Фактычна, яе звольнілі за перакананні дачкі.

Заяўку на святкаванне 103-й гадавіны БНР пінскія сацыял-дэмакраты падалі напачатку сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: yandex.by