У Пінску працягваюцца ператрусы



У Пінску працягваюцца ператрусы ў грамадзян, якія праявілі актыўнасць у сацыяльных сетках. Сілавікоў цікавяць не толькі крытычныя каментары ў бок існуючага рэжыму, але і ў якія віртуальныя суполкі ўваходзяць пінчукі.

Праваабаронца Алесь Рамановіч адзначае, што ўлады перадусім рыхтуюцца да 9 жніўня:

– Былі вобшукі, але гэта хутчэй за ўсё звязана з актыўнасцю людзей менавіта ў тэлеграм-каналах. Яны шукаюць нейкую сувязь людзей з тэлеграм-каналам гэтай грамадскай самаабароны. Правяраюць тэлефоны, правяраюць камп’ютары, возяць у КДБ. Калі нічога не знаходзяць, чалавека адпускаюць. І яшчэ зараз масава даюць людзям падпісаць папярэджанне аб адказнасці за ўдзел у масавых мерапрыемствах  альбо ў масавых беспарадках.

У першую чаргу міліцыянты правялі вобшукі ў журналістаў і актывістаў Пінскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”.

Беларускае Радыё Рацыя