У Пінску працягваюцца затрыманні ў рамках „пінскай справы”



Для другой групы фiгурантаў гучнай „пiнскай справы”, а гэта дванаццаць жыхароў Пiнска, пракурор запрасiў ад 4 да 5,5 гадоў зняволення. Свае рашэнне суддзя Вера Фiлонiк агучыць 6-га лiпеня.

Старшыня Пiнскай арганiзацыi Сацыял-дэмакратычнай партыi „Грамада” Веранiка Iванова адзначае, што ўжо можна гаварыць пра фармаванне трэцяй групы абвiнавачваемых:

– Ведаю пра затрыманне трох чалавек. Я мяркую, што яны затрыманы ў рамках трэцяй групы. І я ўпэўнена, што нам трэба чакаць яшчэ працэсы. Канкрэтыкі пакуль няма. Справа ў тым, што адвакаты маюць падпіску аб неразгалошванні. А самі гэтыя людзі знаходзяцца пад арыштам. Таму інфармацыю мы атрымліваем выключна ад сваякоў. Сваякі запужаныя. Яны не ведаюць, як гэта паўплывае на лёс іх родных.

Нагадаем, што першую групу фiгурантаў „пiнскай справы” – чатырнаццаць жыхароў Пiнска – пакаралi зняволеннем ад 5,5 да 6,5 гадоў. Праваабаронцы прагназавалi, што для другой групы пакаранне будзе крыху мягчэй.

Беларускае Радыё Рацыя