У Пінску правялі круглы стол па праблеме нарказалежнасці



Каб даведацца, як сучасная моладзь успрымае праблему нарказалежнасці і распаўсюду ВІЧ-інфекцыі, у Пінску правялі круглы стол. Пінск лідыруе на Берасцейшчыне па колькасці нарказалежных і носьбітаў ВІЧ, таму тэма актуальна на штодзень.

Старшыня пінскага філіяла арганізацыі “Пазітыўны рух” Аляксандр Павельчук кажа, што карыснай інфармацыі ніколі не будзе зашмат:

— У гэтым накірунку шмат працы не бывае: чым больш мы будзем аддаваць часу, жадання, намаганняў, чым больш мы будзем кансалідаваць дзеянні дзяржаўных, грамадскіх арганізацыяў, чым больш мы сумесна будзем ісці да агульнай мэты, тым большага мы дасягнём. Бывае такая інфармацыя, якая наадварот, справакуе развіццё, а бывае і іншая інфармацыю Трэба больш казаць пра пакаранне за ўжыванне такіх рэчываў.

Паводле статыстыкі, на Берасцейшчыне выяўлена 1,5 тысячы носьбітаў ВІЧ-інфекцыі, з якіх амаль 700 — на Піншчыне.

 

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск