У Пінску прыхільнікі перамен выпрацавалі свой план дзеянняў
У Пінску прыхільнікі перамен выпрацавалі свой план дзеянняў на бліжэйшы час. Так у буднія дні ладзяцца сходы аднадумцаў, у суботу спартовыя спаборніцтвы і культурніцкія імпрэзы, а ў нядзелю шпацыр па гістарычным цэнтры горада.
Гаворыць грамадскі актывіст Анатоль Ваткевіч:
– Пратэст робіцца больш разумным і мудрым. Таму што падстаўляцца пад штрафы, карміць гэтую ўладу, я думаю, гэта неразумна. Таму зараз ідзе пошук новых форм, людзі канцэнтруюцца, і думаю, у патрэбны момант людзі збяруцца. Людзі ўжо стаміліся ад гэтых незразумелых дзеянняў улады.
Акрамя таго ў Пінску пачалася структурызацыя пратэстнага руху. Частка актывістаў мае намер далучыцца да Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” і аднавіць дзейнасць гарадской арганізацыі.
Беларускае Радыё Рацыя