У Пінску ратавальнікі дасталі з ракі аўтамабіль



У Пінску ратавальнікі дасталі з ракі аўтамабіль.

-img_20151212_161937_167312_800x600_mc

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, днём 12 снежня ў Пінскі гаррайаддзел па НС патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што непадалёк ад плошчы Леніна скаціўся ў раку Піна яго „Аўдзі-100”, які стаяў на беразе.

-img_20151212_163225_167313_800x600_mc

Вадалазы Пінскага цэнтра Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС прымацавалі да лябёдкі аўтамабіль і выцягнулі яго.

-img_20151212_164716_167314_800x600_mc

Аперацыя па даставанні „Аўдзі-100” 1992 года выпуску доўжылася каля гадзіны. Пацярпелых няма.

-mashina_167315_800x600_mc

Меркаваная прычына здарэння — адмова стаяначнага тормазу.

belapan.by

Фота mchs.gov.by