У Пінску рыхтуюць пляцоўку для ўзвядзення наплаўнога моста
У Пінску з 11 сакавіка будаўнікі пачнуць уладкоўваць пляцоўку для ўзвядзення наплаўнога моста. Гэта звязана з маючай адбыцца рэканструкцыяй моста цераз раку Піна аўтамабільнай дарогі Р6 Івацэвічы-Пінск-Столін, паведаміў намеснік старшыні гарвыканкама Генадзь Дубойскі.
Спецыялістам неабходна добраўпарадкаваць прычал, устанавіць мацаванне для наплаўнога моста. У сувязі з правядзеннем работ будзе закрыты рух транспартных сродкаў па вул. Дняпроўскай Флатыліі ў межах вул.Камсамольская і вул.Бялова. „Наплаўны мост даставяць прыкладна 17 сакавіка. Замацуем яго і перанакіруем на яго аўтатранспарт у сярэдзіне красавіка. Рух на асноўным мосце будзе перакрыты, будаўнікі пачнуць выкананне дэмантажных работ”, – сказаў Генадзь Дубойскі.
Наплаўны мост будзе разводным, каб пры неабходнасці ў начны час прапускаць судны. Рух па ім будзе ў двух напрамках, прадугледжваюцца абмежаванні па скорасці і адлегасці паміж транспартнымі сродкамі.
Аўтамабільны мост цераз Піну пабудаваны 40 гадоў таму. У мінулым годзе пасля яго дэталёвага абследавання эксперты прыйшлі да высновы, што аб’ект мае патрэбу ў рэканструкцыі. Абноўлены пуцеправод плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да 7 лістапада.