У Пінску судзілі грамадскіх актывістаў
У Пінску адбыліся суды над двума ўдзельнікамі акцыі пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі. Пінчукіоў Мікалая Міхалевіча і Дзмітрыя Тарасюка аштрафавалі на 10 базавых.
Нас пакаралі за годную справу, якая выклікае вялікі гонар, – каментуе прысуд Дзмітрый Тарасюк:
– А што мне шкадаваць, я ж – за Беларусь. Я нават у міліцыі ганарыўся і казаў ім, што, хлопцы, я павінен выконваць вашую працу, што я сам прыйшоў стаяць за незалежнасць, а вы мяне судзіце. Смешна.
Наша работа. Ты там парушыў іхныя законы. Я кажу, а Канстытуцыя. А яны мне кажуць, што Канстытуцыі няма, што можна выходзіць.
Нагадаем, што ў горадзе над Пінай увечары 20 снежня каля 10 чалавек сабраліся ў гістарычным цэнтры каля помніка «Палешуку». Яны разгарнулі два плакаты з лозунгамі: «Годзе гандляваць краінай! Не інтэграцыі» ды «Інтэграцыя = Акупацыя!»
Беларускае Радыё Рацыя