У Пінску судзяць праваабаронцу Алеся Рамановіча



У Пінску судзяць аднаго са спікераў мясцовых прыхільнікаў перамен, сябра “Руху “За Свабоду”, праваабаронцу Алеся Рамановіча. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Паводле слоў грамадскага дзеяча ў справе шмат недарэчнасцяў:

– Мяне па факце затрымалі 10 жніўня, але пратаколы, рапарты ідуць, што мяне затрымалі ўвечары 11 жніўня. Ёсць пратакол майго допыту як затрыманага, які складзены а 4.00 раніцы 11 чысла. Яны мяне затрымалі 10  жніўня, а пішуць, што 11. Сведкай ідзе міліцыянт, маёр.

Алесь Рамановіч быў затрыманы яшчэ ўвечары 10 жніўня. Першапачаткова суд па ягонай справе павінен быў адбыцца 20 жніўня, але разгляд перанеслі на 31 чысло.

Беларускае Радыё Рацыя