У Пінску – талака па захаванні старажытных могілак
У Пінску пачалася тыднёвая талака па захаванні старажытных гарадскіх могілак. Ініцыятыва належыць супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага музея. Штодзень з ранку да вечара валанцёры будуць па магчымасці ўпарадкоўваць пахаванні і правядуць “перапіс могілак”. Гісторык-краязнаўца Эдуард Злобін адзначыў, што пінскія старажытныя могілкі сапраўды можна называць некропалем:
– Старыя могілкі ў Пінску месцяцца на вуліцы Спакойнай. Захаваліся адзіныя гістарычныя могілкі горада. Гэта сапраўды гарадскі некропаль – усіх канфесій, усіх нацыянальнасцяў. Таму што ён увабраў у сябе і розныя пакаленні, і нейкія гістарычныя вехі, тут можна знайсці магілы вядомых людзей – як для гісторыі самога горада, гісторыі края, так і сусветнай гісторыі.
Кожны жадаючы далучыцца да акцыі па захаванні Пінскага некропаля можа зрабіць гэта ў любы зручны час да 22-га жніўня. Калі валанцёр з іншага горада Беларусі, то яшчэ ёсць магчымасць атрымаць месца ў мясцовым інтэрнаце.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя