У Пінску трэці тыдзень ідуць суды над прыхільнікамі перамен



З 15 верасня пачаліся працэсы над жанчынамі, якіх міліцыянты затрымалі ў мінулую нядзелю на “Маршы герояў”. Каля дзесяці пінчанак 13-га жніўня амапаўцы даставілі ў аддзяленне міліцыі, дзе на іх склалі пратаколы, а цяпер караюць.

Сваімі думкамі адносна судовага канвеера падзяліліся пінчукі, якія прыходзяць падтрымаць мірных пратэстоўцаў:

– Я лічу, што сістэма цісне на людзей, хоча дамагчыся, каб не было масавых выхадаў на пратэсты. Я лічу, што парушаюцца правы чалавека.

– Імкнуцца падавіць тых, хто хоча агучыць свой погляд на падзеі ў краіне.

– Усё гэта запомнім і абавязкова прыгадаем усім, хто творыць бясчынствы.

Па падліках праваабаронцаў, у Пінску з канца жніўня праз суды прайшло каля 200 прыхільнікаў перамен. Караюць нязгодных суддзі: Андрэй Бычыла, Ігар Клімовіч і Дзмітрый Свіцін.

Беларускае Радыё Рацыя