У Пінску чарговы раз судзяць Вераніку Іванову



У Пінску чарговы раз судзяць адну з лідарак мясцовых прыхільнікаў перамен – Вераніку Іванову.

Яе вінавацяць у тым, што 20-га жніўня яна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, каля помніка “Партызанам Палесся”. Тады там ладзілі “ланцуг салідарнасці” і збіралі подпісы пад калектыўным зваротам да дэпутатаў усіх узроўняў.

Сябра “Руху “За Свабоду”, праваабаронца Алесь Рамановіч кажа, што ўлады запусцілі рэпрэсіі на поўную:

– Улада проста людзей застрашвае. Каб людзі не выходзілі. Любы таталітарны рэжым трымаецца на страху, каб людзі баяцца што-небудзь рабіць. Гэтага ўлада і дамагаецца. У Пінску, не скажу пра Менск, хваля пратэсту спадае, бо людзей запужалі.

Напрыканцы жніўня Вераніку Іванову пакаралі 20-цю базавымі штрафу за ўдзел у Народным сходзе, які адбыўся на галоўнай плошчы Пінска 23-га жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя