У Пінску ў ІЧУ абмежавалі прыём перадачаў



У Пінску ў ізалятары часовага ўтрымання абмежавалі прыём перадач для зняволеных. Адміністрацыя ўстановы заявіла, што такі захад абумоўлены складанай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне.

На думку праваабаронцы Алеся Рамановіча, каронавірус мог стаць нагодай, бо пінчукі вельмі актыўна падтрымоўваюць актывістаў, якія зараз адбываюць пакаранне:

– У сувязі з каранцінам да панядзелка перадачы былі адмененыя і мы не змаглі перадаць для адміністрацыйных. Ім было прыемна, што пра іх не забыліся, а таксама яшчэ не толькі маральна, мы ж высылаем нармальную ежу. Саланіну высылаем, печыва. Перадачы мы такія салідныя, нармальныя робім.

На сённяшні дзень у пінскім ізалятары знаходзяцца 8 прыхільнікаў перамен, якіх пакаралі адміністрацыйным арыштам за нядзельны шпацыр па пешаходнай вуліцы ў гістарычным цэнтры Пінска.

Беларускае Радыё Рацыя