У Пінску ўлады праігнаравалі меркаванне мясцовых жыхароў



У лютым, падчас абмеркавання назвы новага макрараёна гораду, пінчукі выказаліся супраць прапанаванай назвы „Жамчужны”. Тым не менш улады прынялі менавіта гэтую назву.

Калісьці ў Пінску існаваў такі санаторый, але яго даўно няма. На думку краязнаўца Эдварда Злобіна ўвогуле недарэчна ствараць нейкія мікрараёны, калі побач ёсць больш буйныя:

– „Жамчужны” – гэта ўвогуле вельмі вар’яцкая ідэя. Існаваў санаторый „Жамчужны”, але яго ўжо не існуе. Навошта выдумляць штосьці новае? Калі вы хочаце выдзеліць нейкі невялікі квартал ці некалькі кварталаў шматпавярховых дамоў паблізу Казліковічаў, калі б гэта ўключыць усё ў адны Казліковічы, то гэта было б лагічна і не трэба выдумляць.

Краязнаўца дадае, што калі і выбіраць нейкія назвы, то перш за ўсё варта звярнуцца да гісторыі, паглядзець на старыя мапы, як калісьці называлася тая ці іншая мясцовасць.

Беларускае Радыё Рацыя