У Пінску ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў
На Піншчыне ўшаноўваюць памяць землякоў-вайскоўцаў, якія загінулі ў Афганістане.
У дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які штогод адзначаецца 15 лютага, ў Пінску сваякі загінулых і ветэраны вайны ў Афганістане збіраюцца каля помніка палеглым пінчукам.
Пасля мітынгу-рэквіема ўдзельнікі наведваюць пахаванні воінаў-інтэрнацыялістаў ды родзічаў, якія па стане здароўя не змаглі прыняць удзел у мерапрыемствах. Ветэран баявых дзеянняў Аляксей адзначыў, што 15 лютага дзень абавязковай сустрэчы:
– Збіраемся адзін раз у год, бо ўсе занятыя, у кожнага свая сям’я, свае клопаты. Але менавіта ў гэты дзень мы сустракаемся, адзначаем гэты дзень, дзелімся навінамі.
Вайна ў Афганістане цягнулася з 1979 па 1989 год. Савецкае кіраўніцтва імкнулася падтрымаць сваіх палітычных партнёраў, у выніку чаго ўцягнула краіну ў дзесяцігадовую вайну. У выніку за афіцыйнымі дадзенымі ў “незразумелай вайне” загінула звыш 15 тысяч грамадзян былога Савецкага Саюзу сярод якіх каля 800 беларусаў.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота panoramio.com