У Пінску ўскладняецца сітуацыя з COVID 19



Гэта абумоўлена як маруднай кампаніяй па вакцынацыі, так і ігнараваннем гаражанамі правілаў санітарна-эпідэміялагічнай бяспекі, – заявілі ў гарадскім выканкаме на апаратным паседжанні.

У грамадскім транспарце і гандлёвых кропках большасць пінчукоў не карыстаецца маскамі. Па словах прадстаўніка санітарнай службы Эдуарда Красоўскага, на сённяшні дзень сродкі індывідуальнай абароны ёсць на кожным кроку:

„Ужо ўсюды ўсталяваныя прылады для дэзінфекцыі рук, усюды ёсць маскі, і платна і бясплатна. Я сам асабіста бываю цягам дня, заходжу ў гандлёвы аб’ект, у мяне няма маскі – я адразу падыходжу на касу, набываю маску, і іду на гандлёвую залу”.

У цэлым сітуацыя на Берасцейшчыне з COVID 19 неспрыяльная. Па інфармацыі абласнога Упраўлення аховы здароўя – ў вобласці самы нізкі паказчык вакцынацыі і самы вялікі паказчык захворвання па краіне.

Беларускае Радыё Рацыя