У Пінску ўсталявалі больш за 40 відэакамер



Звыш 40 вулічных камер відэаназірання ўсталявалі ў Пінску праваахоўнікі.

servucespic3_0

Відэа ў рэжыме анлайн з двароў, вуліц і дарог выходзіць у дзяжурную частку, дзе за сітуацыяй сочаць міліцыянты. Праваахоўнікі адзначаюць, што гэта ўнікальная відэасістэма для ўсёй Берасцейшчыны.

А што думаюць самі гараджане пра такі кантроль?

– Пажадана, каб пабольш камер было. Мне падаецца парадку будзе больш.

– Людзі баяцца парушаць, бо камеры стаяць, сочаць жа, будуць баяцца парушаць.

– Я не супраць, хай вісяць, фіксуюць усё.

– Цалкам станоўча да гэтага стаўлюся таму, што гэта можа прадухіліць ДТЗ, бо кіроўцы будуць паводзіць сябе асцярожней.

У Пінскім ГАУСе паведамляюць, што дзякуючы сістэме відэаназіранняў горадзе ўжо выяўлена трыццаць  правапарушэнняў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя