У Пінску ўзмацняецца ціск на народных спікераў



У Пінску ўзмацняецца ціск на народных спікераў, якіх пінчукі абралі 16-га жніўня на шматтысячным мітынгу і даручылі прадстаўляць інтарэсы пратэстоўцаў. У мясцовае аддзяленне міліцыі выклікалі Анатоля Ваткевіча і Вераніку Іванову, іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Літаральна за тры дні да гэтага быў выклік у пракуратуру, – паведаміла Вераніка Іванова:

– Мяне выклікаў пракурор, Краўчук Іван Іванавіч. Ён папярэдзіў мяне аб дзеянні артыкула 23.24 і сказаў, што адзінае што нам дазволена, гэта падарыць цацкі дзецям, усё астатняе – гэта несанкцыянаванае мерапрыемства і рабіць гэтага нельга. Я ўсё ж такі лічу, што людзям трэба ісці на саступкі, і не трэба адвольна трактаваць законы выключна ў іх бок. Думаю, што час для дыялогу прыйшоў вельмі даўно.

Пасля складання пратаколаў Анатоля Ваткевіча і Вераніку Іванову адпусцілі з Пінскага ГАУСа. Папярэдне вядома, што суд па іх справам павінен адбыцца ў пятніцу, 28 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя