У Пінску ўзяліся за гандляроў ляснымі ягадамі
У правахоўнікаў, як і ў супрацоўнікаў лясной гаспадаркі, ўзнікае пытанне – адкуль столькі гандляроў лясной ягадай, калі дзейнічае забарона наведваць лясы?
Супрацоўнікаў лясгасаў турбуе таксама і той факт, якім чынам грамадзяне збіраюць такую колькасць ягад.
Сёлета чарніца з-за адсутнасці вільгаці ўрадзілася дробнай, таму яе збіраюць забароненымі прыладамі, так званым “кошыкам”.
“Грамадзяне, якіх затрымоўваюць у лесе, кажуць, што не ведаюць пра ніякія забароны”, – адзначыў супрацоўнік пінскага лясгасу Андрэй Вярэніч:
– Яны ўсе скардзяцца альбо падманваюць, што не ведаюць, што не глядзяць тэлевізар, не чытаюць газеты – не ведаюць пра забароны.
Такім чынам грамадзянін аўтаматычна атрымае два штрафы – за наведванне лясоў у час забароны і за збор ягад пры наяўнасці забароненых прылад.
Беларускае Радыё Рацыя