У Пінску вызначылі месцы для Вадохрышча
У Пінску вызначылі два месцы, дзе з 18 студзеня вечара і на працягу наступнага дня магчыма здзейсніць традыцыйнае купанне на Вадохрышча.
Гэта гарадскі пляж №2 і непасрэдна станцыя ратавальнікаў, што на набярэжнай, каля парка культуры і адпачынку.
«На ўсіх афіцыйна вызначаных месцах будуць дзяжурыць прадстаўнікі экстраных службаў», – адзначае інструктар Таварыства выратавання на вадзе Ігар Кавалёў:
– Будуць таксама дзяжурыць спецыялісты нашай службы, супрацоўнікі МНС, хуткай дапамогі ў мэтах бяспекі. Усе астатнія месцы будуць лічыцца несанкцыянаванымі, і будуць рэйдавыя мерапремствы, каб не дапускаць гібелі і траўматызму на вадзе. Трэба і сябе, і арганізм рыхтаваць да гэтага, таму што, як правіла, гэта заканчваецца ці хваробай, ці якімі яшчэ наступствамі.
Дарэчы, пра тое, што да купання на Вадохрышча трэба рыхтавацца не толькі духоўна, але і фізічна, кажуць і святары. Яны заклікаюць аднесціся да рытуалу сур’ёзна і адказна.
Беларускае Радыё Рацыя