У Пінску закладзены новы касцёл святога Бэнэдыкта – апякуна Еўропы
Да 90-х угодкаў стварэння Пінскай дыяцэзіі, ў горадзе над Пінай павінен паўстаць новы касцёл святога Бэнэдыкта, апякуна Еўропы.
Юбілей утварэння дыяцэзіі адзначаць у канцы кастрычніка, таму будаўнікам застаецца на працы тры-чатыры месяцы.
Ужо адбылася закладка і асвячэнне краевугольнага каменя пад новы касцёл. Ва ўрачыстасцях удзел узяў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, які адзначыў, што касцёл будуюць не багатыя, а веруючыя людзі.
Парафіянка Валянціна Здановіч кажа, што святыня ўмацуе веру і патрэбная будучым пакаленням:
– Мы маглі бы вучыць дзяцей дома, але стварылі школу, каб дзеці былі дабрэй і мудрэй. Дакладна так і храм Божы – для таго, каб сваю духоўную веру ўмацаваць. Гэта вельмі патрэбна нашай моладзі, гэта тое, што мы можам пакінуць.
За мінулае стагоддзе ў Пінску не будавалі ніводнай каталіцкай святыні, а наадварот разбуралі. Касцёл святога Бэнэдыкта будзе дзейнічаць у новым мікрараёне горада.
Беларускае Радыё Рацыя