У Пінску заклікаюць да спагады да бадзяжных жывёл



У Пінску абаронцы жывёлаў заклікаюць гараджан да міласэрнасці. З надыходам зімовага надвор’я вельмі пакутуюць бадзяжныя жывёлы, значна павялічваецца іх смяротнасць. Актывісты заалагічнага руху просяць пінчан проста не шкадаваць харчавання. Кажа сябра праўлення Пінскай гарадской дабрачыннай арганізацыі “Абарона жывёл” Алена Рамановіч:

– Каб нарадзілася гэтае пачуццё спагады да тых – хто на вуліцы, да жывёлаў – катоў, сабак, за якіх, насамрэч, чэлавек адказвае. А яны аказаліся на вуліцы. Ім халодна, нішчымна, ім трэба больш харчавацца, каб сагрэцца. Я думаю, што тыя людзі, якія кормяць жывёл на прыдамавых тэрыторыях, канешне, разумеюць, што нехта з гэтых жывёл згубіўся, вось тэлефанавала жанчына і казала, што знікла котка. Горш за ўсё зімой шчанюкам.

Падлічыць, колькі ў Пінску бадзяжных жывёл не перажывае зіму, складана, але ў студзёнае надвор’е амаль штодня выяўляюцца такія факты, – кажа Алена Рамановіч.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя