У Пінску затрымалі каля 150 чалавек
У Пінску з вечара нядзелі і напрацягу панядзелка затрымана каля 150 чалавек, – такія лічбы агучвае сябра “Руху “За Свабоду”, праваабаронца Алесь Рамановіч.
Ён сам быў затрыманы ўвечары 10-га жніўня і падлічыў людзей у ГАУСе пакуль чакаў складання пратакола:
– Я не ведаю, колькі наогул было затрымана, але ў тым памяшканні, дзе я знаходзіўся, там каля 80 чалавек змяшчаецца. Некаторых людзей адводзілі для напісання пратакола, а потым адпускалі. Але ж зноў папаўняліся новымі людзьмі. Калі выводзілі мяне ў прыбіральню, я бачыў людзей у калідоры, людзей пабітых, бачыў маладзенькую дзяўчынку, якая там плакала.
Алесь Рамановіч упэўнены, што большасць атрымае пакаранне ў выглядзе штрафаў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемства, але некалькі грамадзян панясуць крымінальную адказнасць. Пакуль дакладныя лічбы ўдакладняюцца.
Беларускае Радыё Рацыя