У Пінску заведзена 12 крымінальных спраў на прызаўнікоў
На Берасцейшчыне частка прызаўнікоў не толькі не з’явілася ў вайсковыя камісарыяты, але прад’явіла падробленыя даведкі з Расеі аб атрыманні вышэйшай адукацыі. Па ўсіх фактах праваахоўныя органы праводзяць разбіральніцтвы, юнакам пагражае да 5 год турмы. Толькі ў Пінску заведзена 12 крымінальных спраў на прызаўнікоў, якія праігнаравалі заклік вайсковых камісараў. Чалец прызыўной камісіі Андрэй Кравец адзначыў, што цяпер з маладзёнамі будзе разбірацца суд:
12 прызаўнікоў, якія ў нас з’яўлялцца «укланістамі», мы адпрацоўваем іх асабістыя справы. Даўно мы не судзілі. Але будзе навука для іншых. Ігнаруюць прыбыццё на гарадскія мэдычныя камісіі, ігнаруюць усе мерапрыемствы прызыву, якія праводзяцца ў нашым горадзе.
Прызыўнікі ў Баранавічах ды Ганцавічах падалі падробленыя даведкі аб атрыманні вышэйшай адукацыі ў Расеі. За такі падман таксама чакае адказнасць.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя