У Пінску знайшлі нечаканае месца для артэфакта мінуўшчыны
Камунальнікі выклалі каля сметніц пляцоўкі з «трылінкі», якую зрываюць з гістарычнай часткі горада.
Трылінка – гэта дарожнае пакрыццё ў выглядзе пліткі шасціграннай формы, яе на Палессі выкарыстоўвалі ў 1930-гадах.
Від плошчы Леніна ў Пінску перад апошняй рэканструкцыяй
Гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін кажа, што нават не хапае слоў, як назваць такую ініцыятыву:
— Нармальны разважны чалавек разумее, што гэта… Ну не ведаю нават, як сказаць…. У кагосьці не зусім здаровае мысленне, ці нездаровае разуменне. Як можна здзерці з цэнтральнай вуліцы, дзе яна ляжала дзесяцігоддзямі, гістарычны артэфакт. І як можна такімі атрэфактамі раскідвацца пад сметнікамі?
Трылінкай на Палессі былі выкладзены галоўныя дарогі, якія злучалі Пінск, Кобрынь, Берасце ды Столін. Таксама гэтую плітку выкарыстоўвалі пры ўладкаванні гарадскіх вуліц. У свой час у Пінску існаваў нават помнік трылінцы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: media-polesye.by