У Полацкім памежным атрадзе афіцэр спрабаваў скончыць жыццё самагубствам
У Полацкім памежным атрадзе афіцэр спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
27-гадовы капітан быў знойдзены «пры спробе суіцыду» ў сваім працоўным кабінеце каля 11 гадзін раніцы 9 кастрычніка, гаворыцца ў паведамленні. З пашкоджаннямі ў вобласці шыі мужчыну даставілі ў рэанімацыю Полацкай гарадской лякарні.
«Пагрозы жыццю вайскоўца няма. Па факце здарэння праінфармаваныя мясцовыя органы ўнутраных спраў, Следчага камітэта і пракуратуры», – адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце.
