У Полацку адкрылі мемарыял «Урочышча Пяскі»



22 чэрвеня ў Полацку афіцыйна адкрылі мемарыял «Урочышча Пяскі». Адпаведныя памятныя знакі тут былі і раней, але цяпер гэтае трагічнае месца набыло завершаную форму мемарыяльнага комплекса.

Урочышча Пяскі – масавае пахаванне часоў Другой сусветнай вайны ў Полацку, якое знаходзіцца побач са Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыром. У гады вайны тут размяшчаўся нямецкі перасыльны лагер для савецкіх ваеннапалонных „Дулаг-125”. У лагер на ўскраіне Полацка адпраўлялі савецкіх салдат, якія ваявалі на маскоўскім напрамку. Цяжкая праца, зусім кепскае харчавання і хваробы амаль не пакідалі шанцаў на выжыванне. Смяротнасць ў лагеры дасягала двухсот чалавек у дзень. Усіх хавалі на былым стрэльбішчы. Сюды ж прывозілі расстраляных ды павешаных з грамадзянскага лагера „Грамы”, закопвалі зняволеных гарадской турмы і гестапа. За час існавання лагера ў Полацку ў ім было знішчана каля 40 тысяч ваеннапалонных.

На мемарыяле ўстаноўлена капліца, ёсць Сцяна памяці з прозвішчамі загінулых, якіх удалося ўстанавіць, а таксама з знакамі канфесій і рэлігій – праваслаўя, каталіцызму, іудаізму і ісламу. Уваход на мемарыял зроблены ў выглядзе крыжа з цярновым крыжам.

Аўтарамі праекта сталі мастак Уладзімір Гавазюк, дызайнер Кацярына Аляксеева і калектыў кампаніі „Мастак-сэрвіс”.

Жыхары Полацка неаднаразова ўздымалі пытанне аб ўвекавечанні памяці ахвяр лагера і добраўпарадкаванні тэрыторыі. У траўні 2010 года Полацкая раённая арганізацыя ГА «Беларускі фонд міру» звярнулася ў Полацкі гарадскі выканаўчы камітэт з ініцыятывай будаўніцтва мемарыяльнага комплексу памяці ахвяраў фашызму «Урочышча Пяскі». Полацкія ўлады падтрымалі ініцыятыву. Адразу пабудаваць усё не атрымалася, выканалі толькі частку работ. Аднавілася ўзвядзенне мемарыяла ў 2018 годзе. Фінансаванне будаўніцтва ажыццяўлялася за кошт бюджэтных сродкаў, спонсарскай дапамогі і добраахвотных ахвяраванняў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіль Кроква