У Полацку дзеці гулялі ў футбол мінай, а потым прынеслі яе дадому



У Спаскім гарадку трое дзяцей 7-8 гадоў знайшлі за жылым домам па вуліцы Камарова супрацьтанкавую міну, паведамляе gorod214.bу.

Дзеці гулялі ёй у футбол, а пасля прынеслі да пад’езда на лаўку. Жыхары дома выклікалі міліцыю. Міна аказалася без выбухоўніка. Але ўвесь пад’езд быў эвакуяваны. Тэрыторыю ачапілі. Працавалі ратавальнікі і міліцыя. 

Небяспечную знаходку забралі сапёры вайсковай часці 5530. Іх выклікалі работнікі МНС, якія дзяжурылі на месцы здарэння да іх прыбыцця.