У Полацку і Наваполацку затрымалі каля 40 чалавек
У Полацку і Наваполацку затрымалі каля 40 чалавек у справе незалежнага прафсаюзу „Нафтана”. Рэйды сілавікоў адбыліся 1 снежня.
Паводле крыніц „Позірку”, затрыманні звязаныя з незалежным прафсаюзам „Нафтану” і справай былой старшыні яго пярвічнай арганізацыі Вольгі Брыцікавай. Паводле інфармацыі крыніцы, следства шукае „доказы ў справе Брыцікавай”, але пакуль „у іх нічога няма”.
„У пятніцу забралі 40 чалавек. Прыкладна палову з іх — у каго ёсць непаўнагадовыя дзеці, потым адпусцілі. Большасць затрыманых запалохвалі крымінальнымі справамі за прафсаюзную актыўнасць і фінансаванне пратэстаў, але для іх затрыманне і так можа скончыцца звальненнем без магчымасці працаўладкавацца пасля”, — сказала крыніца.
У жніўні Брыцікаву і аднаго з лідараў страйку на прадпрыемстве ў 2020 годзе Аляксандра Кухаронка затрымалі ў рамках крымінальнай справы. Іх абвінавачваюць у „закліках, звернутыя да замежнай дзяржавы, замежнай або міжнароднай арганізацыі, учыніць дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, у тым ліку на прымяненне санкцый”.