У Полацку „крамолу” шукалі ў Свабодным прафсаюзе



Затрыманы сябра БАЖ Віктар Стукаў. У полацкім офісе Свабоднага прафсаюзу зрабілі ператрус.

Супрацоўнікі міліцыі выклікалі актывіста СПБ Віктара Стукава, заявіўшы, што ў офісе могуць захоўвацца скрадзеныя рэчы. Ператрус быў хуткі, рэчаў, якія фігуруюць у крымінальнай справе наконт крадзяжу ў кватэры па вуліцы Гагарына, у офісе не знайшлі.

Пасля ператрусу Віктара Стукава забралі ў Полацкі РАУС, другога прафсаюзнага актывіста, Міколу Шараха, не пусцілі да калегі ў якасці прадстаўніка. Аднак спадару Шараху паведамілі, што Стукава затрымліваюць з прычыны таго, што ён нібыта лаяўся матам падчас ператрусу.