У Полацку напісалі дыктоўку да Дня роднай мовы



Напярэдадні міжнароднага Дня роднай мовы у Полацку напісалі дыктоўку. Акрамя ўласна дыктоўкі адбыўся і музычны выступ лідара полацкага рок-гурта “Версія” Паўла Сляпцова.

Кажа кіраўніца інфармацыйна-культурнага цэнтра «ІніцыАрт» і арганізатарка моўных курсаў “Жывая мова” Вольга Дамаскіна:

– Раней ніколі не праводзіла дыктоўкі. Гэта наша ініцыятыва, ініцыятыва інфармацыйна-культурнага цэнтра “ІніцыАрт”. Мы працягваем сустрэчы “Жывая мова”. І ў межах гэтых сустрэч і ў працяг іх гэтая дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы.

У якасці тэкста для дыктоўкі полацкі пісьменнік Алесь Аркуш выкарыстаў урывак са свайго рамана “Захоп Беларусі марсіянамі”. А Павел Сляпцоў выканаў песні на вершы наваполацкага паэта Юрася Касцюка.

Цалкам матэрыял:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня